Так хочацца ў Італію! Сонца, мора, міжземнаморская кухня!
Але – візы, квіткі, дарожныя клопаты... І непазбежны момант растання з гэтай выдатнай краінай..
А хочаце, каб Італія заўсёды была з вамі? Скарыстайцеся рэцэптамі італьянскіх кухараў і дызайнераў. А фабрыка кухняў «ГеасІдэал» дапаможа вам у гэтым, прапанаваўшы істотныя зніжкі на папулярныя мадэлі.
Лінгвіне з крэветкамі і памідорамі
Як жа можна ўявіць сабе сонечную Італію без пасты?
Паста - гэта каралева італьянскай кухні, а таксама адна з самых папулярных страў у свеце. Паста - гэта макаронныя вырабы і стравы з іх адначасова. Яна вырабляецца ўсяго з двух інгрэдыентаў: мукі і вады, затое якую разнастайнасць страў з яе можна прыгатаваць!!!
Давайце пачнем з простага, але смачнага рэцэпту. Такім чынам, лінгвіне з крэветкамі і памідорамі! Гэту смачную страву, папулярную ва ўсёй Італіі, можна вельмі лёгка і, самае важнае, хутка прыгатаваць дома. Існуе мноства варыяцый пасты з крэветкамі, аднак гэты рэцэпт - самы італьянскі)).
1.Адварыце ў вялікім рондалі пасту да стану «аль дэнтэ» (мінус 2 хвіліны ад названага часу на ўпакоўцы). Не забудзьцеся дадаць дробку солі ў ваду пры варцы.
2.Пачысціце крэветкі: выдаліце панцыр і кішкавую вену, галовы не выкідвайце.
3.У патэльні нагрэйце аліўкавы алей на сярэднім агні. Пасіруйце нарэзаны часнык, востры чырвоны перац і галінку пятрушкі на працягу 1 хвіліны. Дадайце галовы крэветак і патушыце іх на павольным агні на працягу 7-9 хвілін. Выкладзеце крэветкі ў асобную ёмістасць, пакінуўшы падліўку ў патэльні. Дадайце нарэзаныя памідоры і дробку цукру. Можна папярэдне іх пробланшыаваць і зняць скурку. Тушыце падліўку на моцным агні, памешваючы, на працягу 5 хвілін. Дадайце крэветкі і патушыце яшчэ 2 хвіліны, папярчыце і пасаліце, пастаянна памешваючы. Выкладзеце гатовую пасту ў патэльню да крэветак, змяшайце і прагрэйце на працягу адной хвіліны. Перад падачай на стол пасыпце пятрушкай і сырам пармезан. Buon appetito!
Прыгатаваць гэту страва вам дапаможа кухня «Марынара» - яркі ўзор сучаснага італьянскага мэблевага дызайну. На працягу ўсяго чэрвеня зніжка на гэтую мадэль 20 %!
Фасад: масіў + шпон ясеня
Брускета з помідорамі чэры і моцарэлай
Брускетта - вельмі смачная гарачая закуска, своеасаблівы аперытыў перад асноўнай стравай.
У Італіі брускетта настолькі папулярная, што з рэцэптаў яе прыгатавання можна скласці цэлую кулінарную кнігу. Італьянцы вельмі любяць свой хлебны цуд. Яшчэ б! Бо гэта проста, смачна і сытна.
Мы скарыстаемся адным з класічных рэцэптаў.
Вам спатрэбіцца:
•8 кавалкаў чиабатты або белага хлеба (багета)
•400 г памідораў чэры
•250 г мацарэлы
•2 галінкі базіліка
•1 зубок часныку
•аліўкавы алей халоднага адціскання
•свежамолаты чорны перац
•арэгана
•соль
Колькасць порцый: 4
Час прыгатавання: 20 хвілін
1.Уключыце і разагрэйце духоўку (функцыя грыль) да 230 °С.
2.Разрэжце хлеб на парцыённыя кавалкі, апырскайце аліўкавым алеем, пастаўце ў духоўку на 10 хвілін.
3.Пакуль хлеб падрумяніваецца, прыгатуйце гародніну. Памідоры дробна парэжце, паліце 1 ч. л. аліўкавага алею, пасаліце, паперчыце, дадайце арэгана і нарэзаны базілік. Дайце пастаяць 10 хвілін. Мацарэлу дастаньце з расола, адцісніце рукамі і парэжце.
4.Лустачкі хлеба натрыце часныком. На незажараны бок брускеты выкладзеце парэзаныя памідоры, паліце падліўкай, пакладзеце зверху кавалачкі мацарэлы.
5.Змясціце брускеты зноў у духоўку на 5 хвілін, каб памідоры сталі мякчэй, а сыр расплавіўся. Гатовыя брускеты падавайце гарачымі, упрыгожыўшы лісцікамі свежага базіліка. Bellissimo!
Вы дзіўным чынам акунецеся ў атмасферу Італіі, калі спыніце свой выбар на кухні «Эры» - класічным узоры італьянскага дызайну ў стылі «кантры». А аформіўшы заказ на яе да 1-га ліпеня, вы зэканоміце яшчэ 15 % ад кошту кухн!
Фасад: массив + шпон дуба
Кантуччы
Кантуччы (Cantucci)- хрумсткае міндальнае печыва з Тасканы, якое традыцыйна падаецца ў канцы трапезы з куфлем тасканскага дэсертнага віна. Вельмі смачнае і духмянае!
Давайце паспрабуем!
Вам спатребіцца:
250 г мукі
165 г. цукра
1 с. л. лыжка меда
1 ч. л. пякарскага парашка
1 ч.л. цёртай апельсінавай або лімоннай цэдры
1 ч. л. амарэтта або 1/2 чайной лыжкі міндальнага экстракта
2 яйкі
125 г. міндаля
Колькасць порцый: 30 шт.
Час прыгатавання: 55 хвілін
1.Разагрэйце духоўку да 180 °С.
2.У вялікай місцы змяшайце сухія інгрэдыенты.
3.Дадайце яйкі, мёд, цэдру апельсіна, амарэтта і змяшайце.
4.Ўсыпце буйна насечаны міндаль.
5.Сфармуйце з цеста 2 «бярвенчыка» прыблізна 30 см у даўжыню і 5 см у шырыню.
6.Выпякайце ў духоўцы на працягу 25 хвілін, да залаціста-карычневага колеру.
7. Дастаўшы з духоўкі, даем астыць на працягу 10 хвілін і, выкарыстоўваючы востры, зазубраны нож, разразаем па дыяганалі на лустачкі таўшчыней 2 см.
8.Пакладзеце печыва назад на бляху і выпякайце ў працягу 10 хвілін.
9.Печыва гатова. Buon divertimento! Падказка ад фабрыкі «ГеосИдеал»: печыва здасца смачней, калі прыгатаваць яго на сучаснай кухні «Куба» - увасабленні ўсіх сучасных трэндаў еўрапейскага дызайну. Вы істотна зэканоміце, замовіўшы «Кубу» ў чэрвені: на працягу месяца яе кошт зніжан на 15 %!
Фасад: модыфікаваны шпон або шпон ясеня
На ўсе астатнія кухні "ГеасІдэал" ў Беларусі ўвесь чэрвень дзейнічае зніжка 10 %!